У часе разгону дэманстрацыі 19 снежня была моцна паранена 21-гадовая Мая Абромчык. Як стала вядома «Нашай Ніве», 21 снежня ў 6-й клінічнай бальніцы Мінска ёй была зроблена аперацыя.
У яе цяжкі пералом. Костка голені перабітыя настолькі, што нага дэфармавалася. Дактары адзначаюць, што аперацыя прайшла паспяхова. Аднак не гарантуюць, што нага адновяцца цалкам.
Са словаў Маі Абромчык, — студэнткі 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — прыкладна а 23.30 яна з сябрамі падышлі да плошчы Незалежнасці. У гэты час там працягвалася зачыстка дэманстрантаў. Яны знаходзіліся далёка ад месца падзей, на тратуары. На Абромчык з трыма сябрамі-хлопцамі напала група амапаўцаў у форме. Пачалі біць дубінкамі і нагамі. Абромчык упала, але яе працягвалі збіваць, нягледзячы на яе крыкі аб паратунку. Збівалі і яе сяброў.
Калі збіццё спынілася, ім загадалі ісці ў аўтазак. Але Мая самастойна ісці не магла і яе на руках панёс адзін з хлапцоў.
У аўтазаку дзяўчыну правазілі тры гадзіны і толькі настойлівыя патрабаванні ўсіх затрыманых паказаць пацярпелую лекарам прымусілі амапаўцаў перавезці яе ў шпіталь.
Маю даставілі ў шостую клінічную бальніцу, што на вуліцы Уральскай. Са словаў Маі, дактары жахнуліся — костка голені была раздробленая. Дзяўчыну накіравалі на аперацыю. Студэнтка ляжыць у 1-м траўматалагічным аддзяленні, палаце №6.
Карэспандэнты «НН» наведалі ў шпіталі 21-гадовую Маю Абромчык, якая ў часе разгону дэманстрацыі 19 снежня спецназаўцы раздрабілі нагу.
Зрабіць рэпартаж цалкам не ўдалося — дактары забаранілі праводзіць здымкі ў палаце Маі
Комментариев нет:
Отправить комментарий