В дополнение к фотографиям одной из очевидец празднования Дня воли в 1996 году, TUT.BY ещё и попросил вспомнить про события тех уже далёких дней другого участника событий – бывшего депутат ВС РБ 13-го созыва и члена партии БНФ Сергея НАУМЧИКА.
Мы тоже не удержались, чтобы не повспоминать со спадаром Наумчиком… Что-то часто мы стали его вспоминать, впрочем, ничего удивительного – очевидец таких событий!
“У 96-м годзе Беларускі народны фронт да Дня Волі падышоў у складаным становішчы, паколькі ніводны з нас, былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі ад Народнага фронту, не быў прапушчаны ў новы Вярхоўны Савет 13-га склікання, і некаторыя аналітыкі ўжо паспяшаліся пахаваць і нацыянальную ідэю, і само беларускае Адраджэнне.
Тым не менш мы стварылі аргкамітэт па святкаванні Дня Волі, узначальваў яго Васіль Быкаў. Так атрымалася, што падрыхтоўка супала з абвяшчэннем ідэі Ельцына і Лукашэнкі аб аб’яднанні Беларусі і Расіі ў форме Саюзнай дзяржавы. Гэта надало яшчэ больш імпэту прыхільнікам беларускай незалежнасці.
Я памятаю, што за два дні да Дня Волі мы – Васіль Быкаў, Зянон Пазняк, Генадзь Карпенка, я – правялі прэсавую канферэнцыю ў будынку Дома ўрада, дзе заклікалі людзей выйсці на вуліцы, паказаць, што Беларусь – жыве. Усе СМІ праігнаравалі нашу прэс-канферэнцыю, нягледзячы на тое, што там выступаў і Васіль Быкаў. Але незалежныя сродкі гэтую інфармацыю далі, інтэрнэту тады не было.
24 сакавіка – гэта таксама быў выхадны дзень – на вуліцы Мінска выйшла, па розных падліках, ад 40 да 50 тысяч чалавек. Па даручэнні аргкамітэта і просьбе Васіля Быкава я вёў мітынг каля Тэатра оперы і балета ад пачатку да канца.
Збіраліся людзі на плошчы Незалежнасці, калона рушыла ўніз, затым паварочвала каля скверу Янкі Купалы ў бок Опернага тэатра. Гэта сапраўды было вельмі моцнае відовішча. Мы прарвалі тры міліцэйскія кардоны – проста змялі гэтыя ланцугі. Уся плошча і суседнія вуліцы былі запоўненыя.
На мітынгу былі вельмі рашучыя выступы – добра выступіў Васіль Быкаў, Зянон Пазняк. Я памятаю, што на прапанову Сяргея Антончыка, гэта былы дэпутат Вярхоўнага Савета, людзі пачалі збіраць грошы на білет Аляксандру Лукашэнку ў Маскву ў адзін бок. Людзі абураліся, што рыхтуецца такая здача Беларусі пад Расію, але пра гэта немагчыма было заявіць голасна. Таму было прынята рашэнне ісці ў бок тэлебачання і патрабаваць жывога эфіру. Калона, якая скаладалася з тысяч дзесяці, рушыла да будынка тэлестудыі па вуліцы Камуністычнай.
І вось там адбылося першае за часы найноўшай гісторыі моцнае падаўленне масавай акцыі (за год да гэтага ў Авальнай зале былі збітыя дэпутаты БНФ, але нас было 19 чалавек, а тут - дзясяткі). Быў выпушчаны спецназ, я пачаў перамовы з камандуючым Унутранымі войскамі, і, на жаль, калі раней удавалася, каб акцыі праходзілі спакойна, хоць міліцыю і наганялі, але тут генерал ні пра што не хацеў і чуць. Стаяў там і тагачасны мэр Мінска Ярмошын, які пазней быў прэм’ер-міністрам. Вельмі моцна пабілі людзей, шмат пахапалі і разганялі па праспекце.
Тым не менш гэтая акцыя была паказаная па вядучых тэлеканалах свету і інфармагенствамі як выява таго, што людзі ў Беларусі не жадаюць аб’яднання з Расіяй.
Для мяне і Зянона Пазняка гэта мела асабісты працяг. На наступны дзень першае, што мы пабачылі па тэлевізары – гэта выступ пракурора Мінска, я пачуў у свой адрас шмат розных абвінавачванняў. Ідэолаг тагачасны сказаў, што людзі, якія развалілі Савецкі Саюз, зараз жадаюць заліць Мінск крывёю. Пракурор казаў, што да гэтых людзей будуць прыменены самыя жорсткія захады.
Спачатку я, а потым і Зянон Пазняк – выехалі, як нам тады здавалася, часова па-за межы Беларусі – у Кіеў. Пракуратура Беларусі даслала туды просьбу нас выдаць, на што генеральны пракурор Украіны адмовіўся выдаць нас як палітычных дзеячоў. Паехалі мы, як нам здавалася, на два-тры тыдні, але гэтымі днямі спаўняецца ўжо 17 год.
Зараз на Захадзе час ад часу па тэлевізіі я бачу здымкі з той акцыі. Яна сапраўды паказала ўсяму свету, што беларускія патрыёты не скарыліся”…
Комментариев нет:
Отправить комментарий